БЫЦЬЦЁ 10
NJO1 Вось радавод сыноў Ноя: Сэма, Хама і Яфэта. І нарадзіліся ім сыны пасьля патопу. 2 Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас. 3 Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма. 4 Сыны Явана: Эліша i Таршыш, Кіттым і Даданім. 5 Ад іх паходзяць астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй і паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх. 6 Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут i Ханаан. 7 Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама i Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан. 8 А Куш нарадзіў Німрода. Ён пачаў быць магутным на зямлі. 9 Ён быў магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА. Таму кажуць: “Як Німрод, магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА”. 10 І пачаткам валадараньня яго былі Бабілон, Эрэх, Акад і Кальнэ ў зямлі Шынаар. 11 З тае зямлі выйшаў Ашур і пабудаваў Нініву, Рэхавот-Ір, Калях 12 і Рэсэн, вялікі горад між Нінівай і Каляхам. 13 А Міцраім нарадзіў Людыма, і Анаміма, і Легавіма, і Нафтухіма, 14 і Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма. 15 А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, і Хета, 16 і Евусея, і Амарэя, і Гіргашэя, 17 і Хівея, і Аркея, і Сінея, 18 і Арвадзея, і Цэмарэя, і Хаматэя; а пасьля расьсеяліся плямёны Хананейскія. 19 І была мяжа Хананейцаў ад Сідону ў напрамку Герару аж да Газы, а ў напрамку Садома і Гаморы, і Адмы, і Цэвоіма — аж да Ляшы. 20 Гэта сыны Хама паводле сваіх плямёнаў, паводле сваіх моваў, у землях сваіх і ў народах сваіх. 21 А Сэм, бацька ўсіх сыноў Эвэра, старэйшы брат Яфэта, нарадзіў [сыноў]. 22 Сыны Сэма: Элям, Ашур, Арпахшад, Люд і Арам. 23 Сыны Арама: Уц, Хуль, Гетэр і Маш. 24 А Арпахшад нарадзіў Шэляха, а Шэлях нарадзіў Эвэра. 25 А ў Эвэра нарадзіліся два сыны: аднаго імя Пэлег, таму што ў дні ягоныя разьдзялілася зямля, а імя брата ягонага — Ёктан. 26 Ёктан нарадзіў Альмадада, і Шалефа, і Хацармавэта, i Яраха, 27 і Гадарама, і Узаля, і Дыклю, 28 і Аваля, і Авімаэля, і Шэву, 29 і Афіра, і Хавіля, і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана. 30 Месца іх пражываньня было ад Мэшы ў напрамку Сэфару на ўсход. 31 Гэта сыны Сэма паводле сваіх плямёнаў, паводле сваіх моваў, у землях сваіх і ў народах сваіх. 32 Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле радаводаў у народах сваіх. Ад іх распаўсюдзiліся народы на зямлі пасьля патопу.
