Menu

ПСАЛЬМЫ 25

NJO

1 Давіда. Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, узьнімаю я душу маю. 2 Божа мой! На Цябе спадзяюся; ня дай мне быць асаромленым, ня дай ворагам маім быць нада мной пераможцамі. 3 Бо ўсе, што на Цябе спадзяюцца ня будуць асаромленыя. Будуць асаромлены тыя, што адступаюцца без прычыны. 4 ГОСПАДЗЕ, дай мне ведаць шляхі Твае, навучы мяне сьцежкам Тваім. 5 Вядзі мяне ў праўдзе Тваёй і навучы, бо Ты — Бог збаўленьня майго, на Цябе спадзяюся ў-ва ўсякі дзень. 6 Узгадай пра літасьць Тваю, ГОСПАДЗЕ, і пра міласэрнасьць Тваю, бо яны — ад вякоў. 7 Пра грахі маладосьці маёй і пра правіны мае ня ўзгадвай. Паводле міласэрнасьці Тваёй Ты ўзгадай пра мяне, дзеля добрасьці Тваёй, ГОСПАДЗЕ! 8 ГОСПАД добры і справядлівы, таму Ён будзе навучаць [Свайму] шляху грэшнікаў. 9 Ён прывядзе ўцісканых на суд і навучыць уцісканых шляху Свайму. 10 Усе сьцежкі ГОСПАДА — міласэрнасьць і праўда для тых, якія захоўваюць запавет Ягоны і сьведчаньні Ягоныя. 11 Дзеля імя Твайго, ГОСПАДЗЕ, даруй мне беззаконьне маё, бо надта яно вялікае! 12 Хто той чалавек, які баіцца ГОСПАДА? Яго Ён навучыць шляху, які [трэба] выбраць яму. 13 Душа ягоная будзе жыць ў добрым, і насеньне ягонае зямлю ў спадчыну возьме. 14 Таямніца ГОСПАДА з тымі, што баяцца Яго, і запавет Свой Ён дае ім ведаць. 15 Вочы мае заўсёды [глядзяць] на ГОСПАДА, бо Ён выцягне з сеткі ногі мае. 16 Павярніся да мяне і зьлітуйся нада мною, бо я самотны і прыгнечаны. 17 Трывогі сэрца майго пашырыліся, выцягні мяне з бедаў маіх! 18 Глянь на пакуты мае і нядолю маю, і даруй мне ўсе грахі мае! 19 Глянь на ворагаў маіх, бо шмат іх і нянавісьцю злачыннаю яны ненавідзяць мяне. 20 Захавай душу маю і выратуй мяне, каб ня быў я асаромлены, бо я ў Табе маю надзею. 21 Беззаганнасьць і праведнасьць няхай захаваюць мяне, бо я на Цябе спадзяюся. 22 Божа, выбаў Ізраіля ад усіх трывогаў ягоных!

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate