Menu

ПСАЛЬМЫ 42

NJO

1 Кіраўніку хору. Навучаньне сыноў Караха. 2 Як лань прагне вады з ручая, так душа мая, Божа, прагне Цябе! 3 Душа мая прагне Бога, Бога Жывога! Калі ж я прыйду і ўбачу Божае аблічча? 4 Сьлёзы мае былі хлебам маім дзень і ноч, калі да мяне гаварылі цэлы дзень: “Дзе Бог твой?" 5 Успамінаючы гэта, я душу маю выліваю, бо хадзіў я ў грамадзе шматлюднай, вядучы яе ў дом Божы з голасам радасьці і падзякі мноства сьвяточнага. 6 Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты трывожышся? Спадзявайся на Бога, бо яшчэ будзеш славіць Яго, збаўленьне аблічча майго і Бога майго. 7 Душа сумуе ў-ва мне; дык з зямлі Ярданскае, з гор Гермону, з гары Міцар Цябе ўспамінаю. 8 Бяздоньне гукае бяздоньню пры шуме Тваіх вадаспадаў; усе воды Твае і ўсе хвалі Твае прайшлі праз мяне. 9 Удзень ГОСПАД зьявіць міласэрнасьць Сваю, а ўначы сьпеў Ягоны будзе са мною, малітва да Бога жыцьця майго. 10 Да Бога кажу я: “Скала мая! Чаму Ты забыўся пра мяне? Чаму я ў суме хаджу ад уціску ворагаў?" 11 Як рана ў костках маіх, зьневажалі мяне ворагі мае, гаворачы мне цэлы дзень: “Дзе Бог твой?" 12 Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты трывожышся? Спадзявайся на Бога, бо яшчэ будзеш славіць Яго, збаўленьне аблічча майго і Бога майго!

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate