Menu

ПСАЛЬМЫ 2

NJO

1 Чаму бунтуюцца народы, і плямёны задумваюць марнае? 2 Паўстаюць валадары зямлі, і князі сабраліся разам супраць ГОСПАДА і супраць Памазанца Ягонага: 3 “Парвема кайданы іхнія і путы іхнія скіньма з сябе!" 4 Той, Які жыве ў небе, будзе сьмяяцца, Госпад будзе кпіць з іх. 5 І скажа да іх у гневе Сваім і ў ярасьці Сваёй напужае іх: 6 “Гэта Я паставіў Валадара Майго на Сыёне, гары Маёй сьвятой!" 7 Я абвяшчу пастанову: “ГОСПАД сказаў да мяне: Ты – Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе! 8 Зажадай ад Мяне, і дам Табе народы зямлі ў спадчыну, і межы зямныя — на ўласнасьць Табе. 9 Кіем жалезным паб’еш іх, быццам начыньне глінянае скрышыш іх”. 10 Дык цяпер, валадары, зразумейце, навучыцеся, судзьдзі зямлі! 11 Служыце ГОСПАДУ са страхам і радуйцеся з дрыжаньнем. 12 Слаўце Сына, каб не разгневаўся, і каб ня зьнішчыў шляху вашага, бо неўзабаве ўзгарыцца гнеў Ягоны! Шчасьлівыя ўсе, якія ў Ім маюць надзею.

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate