Menu

ПСАЛЬМЫ 3

NJO

1 Псальм Давіда, калі ён уцякаў ад аблічча Абсалёма, сына свайго. 2 ГОСПАДЗЕ, як шматлікія сталі прыгнятальнікі мае! Шмат іх паўстае супраць мяне! 3 Шмат тых, якія кажуць пра душу маю: “Няма для яго збаўленьня ў Бога” (Сэлях). 4 Але Ты, ГОСПАДЗЕ, — шчыт для мяне, Ты – слава мая і Ты падыймаеш галаву маю. 5 Голасам маім клікаў я да ГОСПАДА, і Ён адказаў мне з гары Сваёй сьвятое. (Сэлях). 6 Я лёг і заснуў; і абудзіўся, бо ГОСПАД падтрымлівае мяне. 7 Не палохаюся я многіх тысячаў народу, што абступілі мяне наўкола. 8 Паўстань, ГОСПАДЗЕ! Збаў мяне, Божа мой! Бо Ты даў ворагам маім па сківіцах, Ты скрышыў зубы бязбожнікаў. 9 У ГОСПАДА збаўленьне і для народу Твайго дабраслаўленьне Тваё. (Сэлях).

Everything we make is available for free because of a generous community of supporters.

Donate